Званок у супрацьпажарную службу прагучаў вечарам 19 кастрычніка. Пажар адбываўся ў гаражным кааператыве "Сігнал" па вуліцы Сарокіна ў Барані. Гарэлі два гаражы. Прычым, гараж у якім было больш дыму, быў зачынены знутры. Ратавальнікам давялося прымяніць пілу па металу, каб адкрыць дзверы. Але не дарэмна, аказваецца ўнутры зачыненага гаража задыхаўся яго гаспадар 1969 года нараджэння. Мужчына быў ужо без прытомнасці. Медыкам ён быў перададзены з атручаннем дымам і апёкамі твару 1-2 ступені.
Вагнём пашкоджаны пакрыццё аўтамабіля Форд-Мандэо, іншая маёмасць і дах. У суседнім гаражы пашкоджаны дах.
Інфармацыя і фота паводле абласнога упраўлення МНС.