Фестываль-свята аўтарскай песні прайшоў 19 кастрычніка ужо 28 раз. У гэтым годзе фэст сабраў 28 бардаў з 12 гарадоў нашай краіны, з Расіі прыехалі прадстаўнікі горада Твер.
У самай ганаровай намінацыі "Лепшы аўтар" перамог наш зямляк Юрый Пінчкоўскі. Юрый выканаў дзве песні - пра сваю ўлюбёную канапу і пра аршанскую вуліцу на якой парйшло дзяцінства аўтара - Дамініканскую. Для Юрыя гэта другі фестываль на якім яго адзначылі. Раней аршанскі бард станавіўся лаўрэатам фестывалю "Смаленскае Паазер'е".