Здарэнне адбылося прыблізна а 21-35, калі на вуліцы ўжо было цёмна. Хаця было цёмна, мужчына ішоў без флікераў, магчыма гэта і стала прычынай здарэння. Не заўважыўшы пешахода, на яго наехаў аўтамабіль "ДАФ" пад кіраваннем грамадзяніна Польшы 1985 года нараджэння. Пешаход загінуў, яго асоба не высветлена.
Яшчэ пра два дробных здарэнні ў суседніх раёнах паведамляюць зводкі адпаведных службаў. У Дубровенскім раёне ноччу з 10 на 11 кастрычніка з незакрытага дома былі скрадзены алюміневы бідон, ліхтарык і харчы на агульную суму 1,3 мільёны рублёў. У здзяйсненні злачынства падазраецца вясковец 1995 года нараджэння.
У Сененскім раёне сёння ноччу ў вёсцы Маргойцы адбыўся дробны пажар. Загарэлася лазня. Пажарам былі пашкоджаны толькі дзверы лазні.