Спартоўка ўжо не раз радавала ўсю Беларусь бліскучымі вынікамі ў марафоне. У яе кар'еры ўжо значацца перамогі і ўваходы ў топ-10 на прэстыжнейшых марафонах у Чыкага, Лас-Анджэлесе і іншых гарадах свету.
19 кастрычніка у Таронта (Канада) прайшоў адзін з самых складаных марафонаў планеты. Аляксандра, якая апошнія гады трэніруецца ў Кіеве, прабегла яго бліскуча, саступіўшы толькі Муле Сэбоцы з Эфіопіі. Адставанне беларускі з Бабінічаў склала ўсяго 1 хвіліну 28 секундаў.
Срэбра ў Таронта яшчэ раз засведчыла - Аляксандра Дуліба адна з лепшых марафонак свету. Наша рэдакцыя сардэчна віншуе Аляксандру з чарговым фенаменальным дасягненнем у кар'еры!