Па словах пацярпелага, здарэнне адбылося а 12-30 14 кастрычніка, праўда, у міліцыю ён звярнуўся позднім вечарам 21 кастрычніка. Пенсіянер 1953 года нараджэння знаходзіўся каля гандлёвага павільёна ў аграгарадку Бабінічы, калі з прымяненнем фізічнай сілы ў яго з рук адкрыта выхвацілі 2 мільёны рублёў. Папярэдне міліцыя ўстанавіла, што злачынства здзейсніла непрацуючая мясовая жыхарка 1989 года нараджэння.
Прэс-служба УУС паведамляе яшчэ пра адно значнае злачынства якое адбылося 18 кастрычніка. Жанчына 1991 года нараджэння сыйшла з кватэры рана раніцай і вярнулася а палове на восьмую вечара. За гэты час невядомы злачынца акуратна ўскрыў кватэру (падабраў ключы да дзвярэй) і скраў тры найменні залатых вырабаў. Сума ў якую ацэнены крадзёж - 6 мільёнаў рублёў. У здзяйсненні злачынства падазраецца аршанец 1982 года нараджэння.