Арганізатарам выставы выступіла мастацкая суполка "Пагоня" Беларускага саюзу мастакоў. Адкрыццё запланавана сёння а 17-00 у Палацы мастацтваў і будзе працягвацца да 5 лістапада ўключна. На выставе прадстаўлены карціны на тэму Бітвы пад Оршай. Частка карцінаў была напісана матсакамі раней (прысутнічаюць, нават, карціны аўтараў якія ўжо памерлі), яастка карцніаў была сабрана мастакамі па сваіх майстэрнях, а частка была створана пад час плэнеру, які праходзіў на Крапівенскім полі каля вёскі Гацькаўшчына з 3 па 8 верасня гэтага году.
Арганізатары спадзяюцца, што пазней атрымаецца прэзентаваць выставу і ў нашым горадзе. Прапануем фотаздымкі некалькіх работаў з выставы зробленыя Радыё Рацыя.