Змены крануць не аршанскі, а віцебскі помнік Уладзіміру Караткевічу. Пра змены паведаміў начальнік аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама Віталь Дубік.
Помнік атрымае новую прывязку, але ў гэтым жа скверы, дзе стаіць. Ён будзе перасунуты па лініі ўздоўж вуліцы Суворава бліжэй да цэнтральнай восі, то бок зойме месца ў кірунку ад філармоніі да Заходняй Дзвіны.