Раніцай у аўторак 21 кастрычніка ў міліцыю звярнуліся двое 23-гадовых мужчынаў. Ноч да звароту ў міліцыю яны правялі ў 25-гадовай жыхаркі гэтага аграгарадка Бабінічы. А раніцай заўважылі, што ў аднаго знікла 420, у другога 470 даляраў ЗША.
У здзяйсненні крадзяжу, канешне, падазраюць гаспадыню дома ў якім мужчыны і пераначавалі. Заведзена крымінальная справа.