Днём 22 кастрычніка загарэўся дом у вёсцы Панізоўе Аршанскага раёну. У доме пажарам знішчаны дах, пашкоджана столь.
25 кастрычніка днём у вёсцы Ганчароўка Талачынскага раёну па вуліцы Сонечная загарэлася лазня. Пашкоджаны сцены, знішчаны столь і дах.
Таго ж чысла вечарам у вёсцы Станіславава Дубровенскага раёну пажар адбыўся ў жылым доме.
Каля 21 гадзіны 26 кастрычніка загарэўся сарай у Оршы па вуліцы Лермантава. У выніку, сарай амаль знішчаны.
27 кастрычніка каля абеду ў вёсцы Казловічы-2 Аршанскага раёну загарэлася салома. Вагнём знішчана 6 скірдаў саломы.
Ва ўсіх выпадках прычына пажару высвятляецца.
Паводле зводкі МНС.