Амаль а 12 гадзіне учора (28 кастрычніка) у вёсцы Сарвіны Дубровенскага раёну загарэлася прыватная лазня. Будынак 3х5 вагнём быў знішчаны.
Вечарам у Талачынскім раёне адбылося два пажары. У самім Талачыне загарэўся жылы дом па 2-му завулку Дальняму. У доме ў выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны столь, сцены, маёмасць.
Другі пажар у Талачынскім раёне адбыўся ў вёсцы Коласава ў жылым доме.
Ва ўсіх папярэдніх выпадках абыйшлося без ахвяраў. Трагічны выпадак адбыўся днём у Копысі. Па вуліцы Аршанскай загарэўся жылы дом. Пажарныя патушылі вагонь меньш за паўгадзіны. Калі супрацоўнікі МНС зайшлі ў пагарэлы дом, то знайшліся мёртвае цела гаспадыні дома - пенсіянеркі 86 гадовага ўзросту.