Метад цэйтраферных (замаруджаных) здымкаў стаў даволі папулярным за кошт арыгінальнага эфекту і сёння не рэдка выкарыстоўваецца ў рэкламе. У прыватнасці, апошнія прэзентацыйныя ролікі Мінска здымалі менавіта метадам цэйтраферных здымкаў. Тады выпуск такіх ролікаў для Мінска стаў цэлай падзеяй, ролікі бычыў, пэўна, кожны жыхар краіны.
Аказалася, што ролік зробленыя такім метадам зняты і пра Оршу, праўда, не за вялікія грошы райвыканкаму, а сіламі аднаго чалавека - Юрыя Вялітчанка і некалькіх яго памочнікаў. І шуму гэты ролік нарабіў меньш чым мінскія. Юрый загрузіў ролік пра наш горад на свой канал у ю-тубе ў 2011 годзе, да гэтае пары ён сабраў крыху меньш за 21.000 праглядаў. Але па эфектнасці Орша ў цэйтраферных здымках, здаецца, нічым не саступае сталіцы.