Прэзентацыя пачалася адразу з прыемнага - з падарункаў. Кожнаму прысутнаму арганізатары дарылі мультымедыя дыскі з лепшымі артыкуламі папярэдніх гадоў конкурсу, у якасці бонусу на дысках таксама маюцца падборкі беларускага кіно, музыкі, кліпаў. Акрамя конкурсу быў прэзентаваны і сайт створаны адмыслова для публікацыі конкурсных работаў, і некаторыя з дасланых у гэтым годзе работаў. У прыватнасці, прысутным быў прэзентаваны вельмі цікавы відэа-ролік брэстчаніна Сяргея Пятрухіна "Аварыйны паверх", прыводзім ролік цалкам.
У прынцыпе, у конкурсе можа паўдзельнічаць любы чалавек, стварыўшы свой інфармацыйны прадукт - артыкул, відэа ролік, фота рэпартаж і г.д. фармат не абмяжоўваецца. Кожны ўдзельнік работа якога будзе прынята і апублікавана на сайце "Народнага журналіста" будзе ўзнагароджаны. А некалькі канкурсантаў якія акажуцца лепшымі ў сваіх намінацыях атрымаюць вельмі каштоўныя прызы. Перавага будзе аддавацца тым матэр'ялам, якія падымаюць мясцовую лакальную праблему. Падрабязней інфармацыю можна прачытаць на сайце ў раздзеле "Ўмовы конкурсу".