03:00

-1

7 м/с

975 гПа

06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Культура

Кіно пра дэсідэнта

01.11.2014 09:49

2705 праглядаў, 0 каментароў

“Дысідэнт” – першы фільм пра Міхася Кукабаку з'явіўся на сайце ПЦ "Вясна"

Фільм “Дысідэнт” распавядае пра Міхася Кукабаку – беларуса, які за свае перакананні 17 з паловай гадоў правёў ў турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях.

Гэта першы дакументальны фільм, прысвечаны беларускаму дысідэнту, які зараз жыве ў Маскве.

У 2014 годзе Міхась Кукабака па запрашэнні Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыехаў у Беларусь. Ён наведаў свой родны горад – Бабруйск, прайшоў па мясцінах, апісаных у эсе “Скрадзеная Бацькаўшчына” (1978), сустрэўся з праваабаронцамі і сябрам маладосці.

Падарожжа на Радзіму ляжыць у аснове дакументальнага фільму “Дысідэнт”. Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.

Рэжысёр фільма Віктар Трацякоў кажа: “Міхась Кукабака – чалавек, якому ўсё жыццё ўдавалася спалучаць дзіцячую цікаўнасць да жыцця і адвагу з мудрасцю сталага чалавека”. Гэта фільм пра правы чалавека, а таксама пра беларускую ідэнтычнасць, якую чалавек праносіць праз усё жыццё.

Даведка:

Міхась Кукабака нарадзіўся і рос у Бабруйску, пяць гадоў выхоўваўся ў дзіцячым доме і, 16-гадовым выпускніком рамеснага вучылішча, быў пасланы ў Сібір на «будоўлю камунізму». Пасля войска, а служыў у Забайкаллі і на Далёкім Усходзе, жыццё закідвала яго ў розныя рэгіёны Савецкага Саюза - Узбекістан, Казахстан, Украіну, Расію. Горадам, дзе пачалася яго актыўная дысідэнцкая дзейнасць, называе Кіеў - там здарыўся і першы выклік у КДБ. Упершыню быў арыштаваны, калі пражываў ва Уладзімірскай вобласці, пад Масквой, у 1970 годзе. З тых часоў пачалася яго турэмна-лагерная эпапея.

У Бабруйск Міхась Кукабака вярнуўся ў 40-гадовым узросце - улетку 1976 года, пасля шасці гадоў зняволення. Але рэпрэсіі ў дачыненні да яго працягваліся і тут: ён двойчы (увосень 1976-га і ўвосень 1977-га) быў прымусова шпіталізавалі ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу. Даведзены да адчаю немагчымасцю зняць з сябе дыскрымінуючы ярлык «псіхічнахворага» і скрайняй бытавой неўладкаванасцю, вясной 1977 года ён звяртаўся ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з просьбай пра дазвол эміграваць, у чым яму было адмоўлена. Гэты факт адлюстраваны ў тэксце «Скрадзеная Бацькаўшчына» - у гэтым нарысе ён апісвае сваё вяртанне ў горад дзяцінства. У зробленай пазней заўвазе аўтар паведамляе, што гэты нарыс увайшоў у матэрыялы абвінавачванні па чарговай "крымінальнай" справе. У кастрычніку 1978 года Міхась Кукабака зноў быў арыштаваны, у чэрвені 1979-га ў Бабруйску асуджаны па палітычных матывах да новага лагернага тэрміну. Актыўны змагар з камуністычным рэжымам, за плячыма якога чатыры палітычныя судзімасці і каля 17 гадоў зняволення ў турмах, лагерах і псіхбальніцах, быў апошнім «палітычным» у пермскіх лагерах праз адмову пісаць прашэнне пра памілаванне, і быў вызвалены ў снежні 1988 года ў сувязі з "гарбачоўскай амністыяй палітвязняў". Быў рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР па ўсіх абвінавачваннях ў 1991 годзе, тады ж вярнуўся ў Беларусь, дзе меў намер працягнуць праваабарончую дзейнасць, чаго не пажадалі мясцовыя ўлады. Вядомы дысідэнт ізноў быў вымушаны з'ехаць, перабраўся ў Маскву, дзе жыве і цяпер.

Па інфармацыі ПЦ "Вясна"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кіно пра дэсідэнта

“Дысідэнт” – першы фільм пра Міхася Кукабаку з'явіўся на сайце ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение