Каля 5 гадзін дня загарэўся гараж па вуліцы Пагранічнай у гаражна-будаўнічым кааператывае №9. Гаспадара на месцы пад час пажару не было. Супрацоўнікі МНС змаглі ўратаваць аўтамабіль Сітраэн-Ксація.
Другі пажар адбыўся па вуліцы Савецкай у кааператыве "Спектар". Тут двое мужчынаў рамантавалі аўтамабіль. Праводзячы зварачныя работы, абодва не звярнулі ўвагі, што побач з месцам зваркі ляжаць прамасленыя анучы. У выніку, аўтамабіль Хёндай пажарам быў знішчаны, гараж пашкоджаны, а абодва мужчыны атрымалі апёкі твараў калі спрабавалі самастойна патушыць пажар. Фота пажару прыведзена з сайту МНС.
Акрамя гэтага, 1 лістапада вечарам легкавы аўтамабіль гарэў у Дуброўна па вуліцы Завадской.