У абед 2 лістапада ў міліцыю звярнулася прадавец адной з крамаў горада. За 5 хвілін да званка не вядомы ёй мужчына ў адкрытую скраў з прылаўка крамы флакон туалетнай вады коштам амаль у 365 тысяч. Злачынца не ўлічыў, што крама была абсталявана сістэмай відэаназірання. Дзякуючы запісам камераў злачынцу знайшлі ім аказаўся аршанец 1982 года нараджэння.
Днём наступнага дня ў Сенно быў знойдзены скрадзены раней аўтамабіль. Фольксваген-Венто Ноччу з першага на другое лістапада аўтамабіль быў скрадзены з вуліцы 5-й Задарожнай у Віцебску. У крадзяжы аўтамабіля дапамог сам гаспадар. Ён не замкнуў машыну, а ключы пакінуў у салоне. Затрыманы жыхар Віцебска 1994 года нараджэння, які раней ужо прыцягваўся да адказнасці за крадзёж і угон.