Справа была раскрыта яшчэ ў пачатку года. Па матэр'ялах Талачынскага РАУС, пажылы доктар-хірург прымаў матэр'яльныя ўзнагароджванні ад пацыентаў за выдачу бальнічных лістоў.
Міліцыянты выявілі чатыры факты хабару. Пяцідзесяцігадовы доктар за чатыры эпізоды разжыўся ўсяго толькі 3 мільёнамі рублёў, але патрапіў пад крымінальную справу. На сёняшні дзень доктар асуджаны да пазбаўлення волі на два гады і ўжо знаходзіцца ў месцы заключэння.
Нагадаем, што падобная справа была раскрыта ў гэтым годзе і Дуброўна. Дубровенскі доктар таксама прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.