Аўтадарога прасела на 98-м кіламетры шляху Орша - Невель. Паведамленне пра тое, што з мостам не ўсё ў парадку паступіла ад аператыўнага дзяжурнага ў МНС па Смаленскай вобласці. На месца здарэння адправілася аператыўная група Веліжскага гарнізона пажарнай аховы.
Легкавы транспарт можа аб'ехаць аварыйны ўчастак дарогі праз Сураж і Віцебск. Таксама арганізаваная лодачная пераправа. Аб прычынах прасядання моста нічога пакуль не паведамляецца.