8 лістапада «Арт Сядзіба» і «Радыё Свабода» запрашаюць на творчую сустрэчу «Упартыя Арты», у межах якой адбудзецца прэзентацыя апошніх сумесных праектаў радыё і культурніцкай пляцоўкі.
Кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус і журналіст «Радыё Свабода» Франак Вячорка:
— прэзентуюць праект «Свабода Арт», які і даў пачатак вышываначнаму буму ў Беларусі ды «нарадзіў» вышымайку, а таксама распавядуць пра новую кампанію «Упартыя Арты»;
— прадставяць новыя кнігі з серыі «Бібліятэка Свабоды»: «Невясёлыя карцінкі», «Жыцццё пасля раку» ды іншыя;
— прывязуць настольную гульню «1514», якая выйшла да 500-годдзя бітвы пад Воршай, і навучаць удзельнікаў сустрэчы ў яе гуляць.
Пад час сустрэчы плануюцца шматлікія конкурсы і падарункі ад «Арт Сядзібы» і «Радыё Свабода» ды жывая размова пра культурніцкую дзейнасці ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада, субота, па адрасе: Ворша, вул. Чырвонаармейская, д.13. Пачатак у 16.00. Уваход вольны.