Супрацоўнікі Аршанскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету 1 лістапада ў лесе знайшлі двух забітых касуляў. Касулі былі забітыя нядаўна і яшчэ не раздзеланы. Значыцца, чалавек які забіў жывёлаў пакінуў іх часова, каб вярнуцца і асвежываць тушы. У спадзяванні на гэта інспектары і ўчынілі недалёка ад касуляў засаду. Засада аказалася паспяховай. Сапраўды, праз некаторы час да жывёлаў прыйшоў мужчына, які пачаў рэзаць тушы для пераносу іх дамоў. Адпірацца затрыманы на месцы мужчына (жыхар Юрцава) не стаў - прызнаў сваю віну.
Дарэчы, у гэты ж дзень у суседнім Шклоўскім раёне таксама былі не законна забітыя дзве касулі. Тут за браканьерства затрыманыя жыхары Магілёва бацька і непаўнагадовы сын.