Прэзентацыя атрымалася шырэй чым чакалася. Акрамя гульні ў нашым горадзе былі адначасова прэзентаваная кампанія "Упартыя арты", якая пачнецца па ўсёй краіне толькі напрацягу пары тыдняў і некалькі кнігаў, якія не бачылі, нават, мінчане. Праўда, ініцыятары прэзентацыі адзначалі, што кнігі і кампанія сёння "перад-прэзентоўваюцца", а, значыць, асобныя іх прэзентацыі будуць яшчэ на перадзе.
Амаль уся імпрэза праходзіла ў фармаце віктарынаў і конкурсаў, арганізатары падрыхтавалі вялікую колькасць прызоў і падарункаў.
Вялікі інтарэс выклікала кніга, якая толькі-толькі выйшла з друку прысвечаная людзям якія перамаглі рак. Кніга была выдадзеная журналістамі радыё Свабода і ўтрымлівае рэальныя гісторыі людзей , якія змаглі перамагчы гэтую, здавалася б, не вылечную хваробу.
З пазітывам прысутныя ўспрынялі кнігу зробленую ў выглядзе альбома для малявання "Не:) вясёлыя карцінкі" дзе пад адной вокладкай былі сабраныя карыкатуры і смешныя вершы на тэмы якія асвятлялі журналісты Радыё Свабода.
Таксама была прэзентавана кніга блогаў журналіста Свабоды Юрыя Дракахруста, якую сам аўтар яшчэ не трымаў у руках.
Прэзентоўвалася не толькі літаратура. На ацэнку сабраўшыхся былі прадстаўлены дэзайны маек новых кампаніяў арт-сядзібы. І майкі з ацэненым дэзайнам былі адразу ж разыграныя ў віктарыне і падораныя ў якасці прызоў.
У гэты вечар было шмат прызоў і падарункаў. Але самыя цікавыя прызы чакалі на прыканцы. Апошняй часткай мерапрыемства стаў камандны ўдзел у гульні "1514". З прысутных было сфармавана чатыры каманды па тры чалавекі - астатнія сталі заўзятарамі. Каманды якія перамаглі ў настолцы атрымалі самыя эксклюзіўныя майкі з беларускім арнаментам, якія сёння на слэнгу называюцца "вышымайкамі".