Вечарам каля вёскі Пашына жыхар вёскі Галынец Магілёўскага раёну загінуў у аварыі. Яго бацька, які ехаў за стырном аўтамабіля "Фольксваген" не справіўся з кіраваннем. Машына вылецела з дарогі ў выніку чаго бацька патрапіў у бальніцу з траўмамі, а сын 1967 года нараджэння загінуў.
Другое здарэнне адбылося ў Дубровенскім раёне ў вёсцы ляды. Двое магілеўчан ноччу ўжывалі алкаголь і заспрачаліся. Спрэчка перарасла ў панажоўшчыну. У выніку 30-гадовы магілеўчанін нажом параніў 66-гадовага магілеўчаніна ў грудную клетку. Раненне аказалася смяротным. Забойца затрыманы.