Каманда "Экамол" гуляе ў 1-й лізе чэмпіянату краіны, у якой праведзены ўжо 4 туры. 9 лістапада "Экамол" сустрэўся з "Энергетыкам" з Навалукамля на сваёй пляцоўцы ў аршанскім спорткомплексе СДзЮШАР №2. Гульня была ўпартай і скончылася паразай гаспадароў 6:7. Тры мячы ў браму суперніка забіў Скарацін, па два Хоміч і Кіташоў. Гэта другая параза прадстаўнікоў Аршаншчыны ў гэтым чэмпіянаце. Клуб мае 4 пункты пасля 4 тураў і займае 5-е месца сярод 8-мі камандаў. У наступным туры "Экамол" згуляе супраць барысаўскай "ЦТДМ-Вікторыі", якая замыкае табліцу.
Акрамя таго, "Экамол" атрымаў суперніка па 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Ім стаў ЦКК са Светлагорску. Матч адбудзецца ў Оршы 10 снежня. Варта адзначыць, што ў "Экамола" добрыя шанцы на перамогу, бо на дадзены момант ЦКК у 9 матчах вышэйшае лігі пацярпеў 9 паразаў.