25-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці быў затрыманы на аршанскім вакзале 12 лістапада а 14-55. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі пры ім амаль палову кілаграмы марыхуаны.
Таксама прэс-служба абласной міліцыі паведамляе пра дробны крадзёж які адбыўся ў перыяд з 6 па 12 лістапада ў вёсцы Якаўлевічы. Пенсіянерка сыходзячы з дому схавала ключ побач з хатай, чым і скарыстаўся злачынца. Знайшоўшы ключ, ён зайшоў у хату і скраў харчы ды мыючыя сродкі. Страты ацэненыя ўсяго ў 50 тысяч рублёў. У здзяйсненні злачынства падазраецца жыхар вёскі 1992 года нараджэння.