Для нашага гораду візіт рок-гурта такога ўзроўню, сапраўды, значная падзея. Рокеры ў апошнія некалькі год вельмі рэдка наведваюць Оршу. А ўзровень сапраўды высокі - за вельмі кароткі час Akute з нуля сталі адным з найбольш прызнаных крытыкамі і заўважных у СМІ маладых гуртоў краіны.
Яшчэ некалькі год таму Akute проста не існавалі. Музыкі - Стас Мытнік і Раман Жыгараў - гралі ў даволі папулярным у Магілёве панк-гурце Глюкі. Праз некалькі год свайго паспяховага існавання Глюкі распаліся толкам не растлумачыўшы прычын знікнення. Музыкі, праўда, не зніклі - Раман і Стас вярнуліся ў музыку ў выглядзе праэкта Akute і замест разгульнага, вясёлага, аптымістачнага панк-року пачалі граць лірычны, рамантычны дэкаданс. У 2011 годзе дэбютны альбом гурта "Дзевачкі і космас" адразу пасля выхаду заўважаюць лепшыя рок-крытыкі краіны і ў тым жа годзе Akute атрымлівае малую рок-карону. Першае прызнанне прыводзіць да вялікай колькасці з'яўленняў у СМІ, паспяховых сольных выступаў па ўсёй краіне, новых тытулаў ад крытыкаў.
Наступныя альбомы "Не існуе" і "Як на далоні" нарошчваюць папулярнасць магілеўчанаў. У Мінску яны збіраюць сольныя канцэрты з колькасцю не меньш за тысячу гледачоў, праводзяць першы агульнарэспубліканскі тур па буйных гарадах краіны.
І вось, з альбомам 2014 году "Рэальнасць і сны" гурт адпраўляецца ў вандроўку па ўсходняй Беларусі. Пачынаецца тур 15 лістапада з Наваполацку, за 7 дзён музыкі павінны праехаць з канцэртамі 4 гарады - 22 лістапада ў Оршы - і крышачку пазней завітаюць у Гомель.
У Оршы канцэрт адбыдзецца ў ГЦК 22 лістапада а 19-00. Квіткі ўжо паступілі ў продаж. Папярэдне квіткі каштуюць 80.000 рублёў, у дзень канцэрту яны будуць каштаваць 100.000.
Кліп "Сцены"
Кліп "Бегчы"