Аршанка паўдзельнічала ў праекце кампаніі "Будзьма", дзе вядомыя беларусы чытаюць вершы на роднай мове. Таксама Аліна распавяла, што за апошні час стала гаварыць на роднай мове значна лепей, чым рабіла гэта раней.
Яшчэ паўгода-год таму я не магла вось так паразмаўляць з кімсьці па-беларуску. Бывалі моманты "заліпання". А потым мы з маім сябрам з каманды, Аляксандрам, вырашылі некалькі тыдняў размаўляць паўсюль па-беларуску…