26 лістапада знамянальны дзень для Оршы. У Гэты дзень нарадзіўся флагман беларускай літаратуры ХХ стагоддзя Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.
84-годдзе выдатнага аршанца горад будзе адзначаць з 24 па 30 лістапада. У гэтыя дні ў Оршы адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
26 лістапада, 11.00 - Дзіцячы парк “Казачная краіна” – літаратурныя чытанні “І не знікаць паэтам вечна!”
26 лістапада - Аршанскі музей У.С. Караткевіча – акцыя “Прыйдзі ў музей і атрымай прыз!” – віктарына “Літаратурная вандроўка” па залах музея У.С. Караткевіча.
26 лістапада - Аршанскі музей У.С. Караткевіча – акцыя “У госці да У. Караткевіча” (Дзень адчыненых дзвярэй).
27 лістапада, 11.30 - Аршанскі музей У.С. Караткевіча – сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Дзянісавай.
27 лістапада, 16.00 - Аршанскі музей У.С. Караткевіча – сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Анатолем Прохаравым “Вершаваны карагод”.
28 лістапада, 17.00 - Аршанскі музей У.С. Караткевіча – літаратурна–музычная гасцёўня “ Ты ёсць… Ты будзеш…” з удзелам літаратараў Аршаншчыны.
29 лістапада, 12.00 - Аршанскі музей У.С. Караткевіча – музычная вечарына “Чароўная кветка народнай душы” з удзелам камернага жаночага хора “Глорыя” ДШМ №1.
25-30 лістапада, г. Орша – экскурсіі “Мясцінамі У.С. Караткевіча ў Оршы”.