Пажар адбыўся 21 лістапада а 19-17. У Аршанскім раёне загарэўся дачны домік і сарай. Бліжэй да 21 гадзіне вечара пажарныя ў доме знайшлі труп. Чалавечае цела настолькі моцна абгарэла, што немагчыма высветліць не толькі асобу, але, нават, пол чалавека. Прычына пажару таксама пакуль не вядома.
У той жа вечар, крыху пазней дом загарэўся ў Дуброўна. Гаспадарау дома пашанцавала больш - яго выратавалі супрацоўнікі МНС. У доме знішчаны дах, столь, маёмасць, пашкоджаны сцены.