Хаця Akute сёння вельмі папулярны гурт па ўсёй краіне, у Оршы на іх канцэрт сабралося трохі больш за 100 чалавек, пераважна вельмі маладых. Ужо на другой песне амаль уся публіка ўзнялася з седзячых месцаў і стаяла каля сцэны. Вакаліст гурта часта змаўкаў, каб справакаваць прысутных падпяваць. Асаблівасць канцэрту, якая кідалася ў вочы - прысутнасць сярод гледачоў вялікай колькасці закаханых парачак.
На відэа: песня "Сцены"
На відэа: песня "Шчасце"