12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Беларусь, Культура

"Лятучы стол Караткевіча" пачынаецца

06.11.2013 18:32

3209 праглядаў, 0 каментароў

Арганізатары фестывалю "Лятучы стол Караткевіча" апублікавалі расклад мерапрыемстваў

Фестываль будзе доўжыцца цэлы месяц у Мінску па адрасе прашпект Незалежнасці, 37 а. Арганізатары "кнігарня ЛогвінаЎ" і кампанія "Будзьм беларусамі!" На ўсе мерапрыемствы ўваход бясплатны. Акрамя таго, арганізатары абяццаюць "лятучыя падарункі" і бясплатную магчымасць пасядзець за сталом вялікага пісьменніка.

6 лістапада а 19.00, кнігарня "ЛогвінаЎ". Першы дзень фестывалю - ён жа адкрыццё - "Сакрэты зайцаў-півавараў". Першую імпрэзу будзе весці Андрэй Хадановіч, сярод удзельнікаў: Антон Рудак, Уладзімір Арлоў,Адам Глобус, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка. Таксама, чакаюцца нечаканыя госці.

9 лістапада а 14.00, кнігарня "ЛогвінаЎ". Дзікае маляванне. Прэзентацыя дзіцячага коміксу Адама Глобуса "Дзікае паляванне і кароль Стах". Акрамя самой прэзентацыі для маленькіх удзельнікаў адбудзецца майстар-клас ад мастачкі Наталлі Гарачай.

12 лістапада а 19-00, галерэя "Ў". Скрыпка Дрыгвы. Песні на вершы Караткевіча выканае Зміцер Вайцюшкевіч.

19 лістапада а 19-00, кнігарня "ЛогвінаЎ". Karatkievič international. Прэзентацыя перакладу на польскую мову рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. Вядучы Андрэй Хадановіч.

26 лістапада а 19-00, кнігарня "ЛогвінаЎ". Быў, ёсць, буду - апошняя імпрэза фестывалю. Дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча. У гэты дзень выдавецтва "Мастацкая літаратура" прэзентуе першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Караткевіча. Выступяць: Віктар Шніп, Анатоль Верабей, родзічы пісьменніка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Лятучы стол Караткевіча" пачынаецца

Арганізатары фестывалю "Лятучы стол Караткевіча" апублікавалі расклад мерапрыемстваў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение