Гаворка ідзе пра кнігу "На ""Старт" і ў "Тэмпе", якую 13 гадоў рыхтаваў Арцём Сізінцаў. У верасні было абвешчана пра выпуск кнігі ў лонданскім беларускім выдавецтве "Скарына". У прынцыпе, кніга ўжо гатовая: 400 старонак інфармацыі, 100 ілюстрацыяў, архіўныя дакуманты, уся гісторыя ўсіх ці амаль усіх камандаў Аршаншчыны. Але выдавецтва вырашыла правесці перадзавозу кнігі, што лагічна - кніга, падаецца, для вельмі вузкай аўдыторыі. І Скарынаўцы вырашылі праверыць попыт на выданне.
Таму на платформе "Гронка" была абвешчана перадзамова на выданне ў выглядзе данатаў. Калі вы ахвяруеце 10 еўра, то гэта ахвяраванне, а калі 20 еўра, то атрымаеце само выданне або ў папяровым выглядзе, або ў ПДФ-фармаце, што падыходзіць для тых хто знаходзіцца ў Беларусі. Варта адзначыць, што з Беларускіх і Расейскіх картак аплаціць замову не магчыма.
Амаль за 10 дзён пасля абвяшчэння перадзамоваў, сабрана больш за 25%, якія выдавецтва хоча сабраць за ўсю кампанію. Пры гэтым, наперадзе яшчэ месяц калі можна замовіць