Гаворка ідзе пра кнігу "На Старт і ў Тэмпе" - гэта гісторыя футбола на Аршаншчыне ад 1918 года да сёняшніх дзён. На днях было абвешчана пра тое, што кніга напісаная і засталася толькі праца па яе друку. Менавіта на гэтую частку і патрэбныя грошы. Бо выданне вельмі саліднае - 400 старонак інфармацыі, з іх 100 ілюстрацыяў. Адпаведна, друк такой кнігі каштуе не мала. Таму лонданскае беларускае выдавецтва "Скарына" абвесціла перадзамову на кнігу праз платформу гронка.
Агулам у выглядзе данатаў і перадзамоваў за 44 дні збораў плануецца сабраць 2000 еўра патрэбных на друк. За першыя позныя суткі было сабрана 230 еўра, што складае больш за 10% ад патрэбнай сумы.
Далучыцца да збору, заданаціць, або аформіць перадзамову кнігі можна па гэтай спасылцы