Яшчэ ўчора, 29 кастрычніка, на платформе "Гронка" дзе збіраліся перадзамовы на кнігу па гісторыі футбола на Аршаншчыне не хапала 330 еўра з 2000, якія хацела сабраць выдавецтва. Але па стане на раніцу 20 кастрычніка - апошні дзень збора сума была сабраная цалкам, нават з лішкам у 185 еўра.
Такім чынам, збор завершаны паспяхова і ў бліжэйшы месяц чакаецца выданне 400-старонкавага фаліянта, які ахоплівае гісторыю ад 1918 года да сёняшняга часу. Кніга адпраўляецца на друк і з'явіцца ў свет прыблізна на працягу месяца. Пасля гэтага кнігу можна будзе набыць непасрэдна ў выдавецтве, у беларускіх кніжных крамах за межамі краіны і на прэзентацыях, якія ўжо рыхтуюцца.