Часцей за ўсё не легальныя грузы спыняюцца на Алімпійскай трасе (Брэст-мяжа Расійскай Федэрацыі). Затрыманні грузаў адбываюцца парктычна кожны дзень, але кошт грузаў якія часцей за ўсё абарочваюцца ў даход дзяржавы вельмі розны. Харошы ўлоў, напрыклад, злавілі аршанскія міліцыянты каля вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёну яшчэ 24 верасня. На трасе быў затрыманы аўтамабіль "ДАФ" пад кіраваннем жыхара г. Узда. Без патрэбных дакумантаў ён вёз 11 тонаў сыру. Груз ацэнены ў больш чым 623 мільёны рублёў. Амаль праз два месяцы пасля затрымання - 21 лістапада - эканамічны суд пастанавіў увесь затрыманы сыр абярнуць у даход дзяржавы.
14 лістапада вечарам аўтамабіль "Форд-Гэлаксі" быў спынены каля вёскі Абухава. Жыхар Барысава 1980 года нараджэння перавозіў з Расіі ў Беларусь дызельнае паліва. У выніку, у даход дзяржавы перададзена 450 літраў дызеля агульным коштам амаль у 5 мільёнаў рублёў.
Літаральна на днях каля Каробішча быў спынены мікрааўтобус "Фольксваген". Кіраваў мікрааўтобусам жыхар Івацэвічаў, які з Расіі ў нашу краіну перавозіў 1540 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці і 180 бутэлек расійскай гарэлкі не толькі без адпаведных дакумантаў, але і без акцызных марак нашай краіны.