Выпуск манеты планаваўся на 24 лістапада. У гэты дзень праз сваю прэс-службу нацыянальны банк паведаміў, што манеты агульнай колькасцю ў 5.000 асобнікаў выраблены на манетным двары Казахстана. 2.000 манетаў выраблены са сплава срэбра і маюць намінал 20 рублёў. Яшчэ тры тысячы манетаў вырабленыя з медна-нікелевага сплаву і маюць намінал - 1 рубель.
У продаж манеты патрапяць напрыканцы года ў які адзначаецца 500-годдзе Бітвы пад Оршай - у другой дэкадзе снежня. Манеты выходзяць у серыі "Умацаванне і абарона дзяржавы".