Аршанскі аддзел следчага камітэту распачаў крымінальную справу ў дачыненні да аршанца якога затрымалі каля вёскі Забалацце 11 лістапада. Тады супрацоўнікі міліцыі затрымалі аўтамабіль "Міцубісі" ў якім было знойдзена 24,7 кілаграмаў мака, экспертыза паказала што з такога маку можна вырабіць опій.
Бліжэй да абеду 24 лістапада каля вёскі Буда Дубровенскага раёну супрацоўнікі ДАІ затрымалі мікрааўтобус Фольксваген пад кіраваннем мінчаніна. У мікрааўтобусе той перавозіў 1,7 тон лома каляровых металаў без адпаведных дакумантаў.
Яшчэ адзін мікрааўтобус у Дубровенскім раёне затрыманы каля вёскі Шалашына 25 чысла вечарам. У мікрааўтобусе з Расіі ў Беларусь жыхар Пінска перавозіў 400 літраў спірта і 1.794 бутэлькі расійскай гарэлкі без беларускіх акцызных марак.