Традыцыйна аршанцы святкуюць дзень народзінаў свайго вялікага земляка цэлы тыдзень, таксама традыцыйна, што цэнтрам святкаванняў становіцца музей пісьменніка.
З заяўленай раней праграмы ўжо прайшлі літаратурныя чытанні ў парку "Казачная краіна", акцыя "Прыйдзі ў музей і атрымай прыз" і віктарына для наведвальнікаў музею пад час дня адкрытых дзвярэй. Сёння распачаліся сустрэчы з пісьменнікамі і людзьмі якія памятаюць Уладзіміра сямёнавіча.
У пятніцу у музеі на публічны выступ збяруцца сучасныя пісьменнікі, каб прадставіць публіцы свае творы. Святочныя мерапрыемствы будуць ісці ў горадзе да 30 чысла. Пад час усяго тыдня ў аўтобусах горада гучаць урыўкі з твораў Караткевіча.
Але не толькі ў нашым горадзе ўзгадваюць і шануюць вялікага пісьменніка. Святочныя мерапрыемствы праходзяць таксама ў Віцебску. Учора ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы Горкага адбылася прэзентацыя кнігі Дзяніса Марціновіча "Донжуанскі спіс Караткевіча", якая распавядае пра 10 жанчын якіх кахаў Уладзімір Сямёнавіч.
А 29 лістапада а 17-00 у выставачнай залі "Задзвінне" пройдзе канцэрт гурта "Нельга забыць" з праграмай "Леаніды не вернуцца да зямлі..."
У сувязі з тым, што ў наступным годзе будзе адзначацца 85-годдзе з дня нараджэння Караткевіча, рэдакцыя нашага сайта, АМАА "Звяз" і кампанія "Гавары праўду" праводзяць конкурс ідэй, якія мерапрыемствы варта было б правесці ў Оршы ў наступным годзе ў рамках гэтага юбілею. Свае варыянты просім высылаць на электронную пошту [email protected] да 31 студзеня ўключна. Аўтары лепшых ідэй атрымаюць прызы