09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Касманаўты праляталі над Оршай

29.11.2014 20:25

3221 прагляд, 32 каментара

Уладзімір Арлоў распавёў пра свайго Караткевіча

Сустрэча Ўладзіміра Арлова з чытачамі прайшла ў музеі Караткевіча. Сустрэцца было з кім - пісьменнік сабраў поўны аншлаг. Перад пачаткам мерапрыемства, работнікам музею давялося ставіць дадатковыя лаўкі каб сесці маглі ўсе прыйшоўшыя. Канешне, у музеі Караткевіча ў тыдзень калі горад святкуе дзень народзінаў Уладзіміра сямёнавіча размова была пра вялікага аршанца. Арлову было што расказаць пра Караткевіча. Хаця пісьменнікі так ні разу ў жывую і не сустрэліся, менавіта Уладзімір Сямёнавіч зрабіў з Уладзіміра Аляксеівіча тым творцам якім ён ёсць зараз.

Па словах Уладзіміра Аляксеевіча менавіта Караткевіч патлумачыў яму - студэнту першакурсніку гістарычнага факультэта БДУ - гісторыю Беларусі і назаўсёды ўлюбіў у гэтую гісторыю і краіну. Пасярэднікам у стасунках паміж пісьменнікам і будучым пісьменнікам стаў беларускамоўны студэнцкі сябра Арлова Генадзь, які даў маладому Уладзіміру кнігу "Каласы пад сярпом тваім". Арлоў доўгі час не мог пачаць чытаць раман, палічыўшы, што кніга будзе распавядаць пра якіх-небудзь сялянаў хлебаробаў пра якіх прымушалі чытаць у школе. Кніга ляжала ў інтэрнацкім пакоі пакуль Арлоў не захварэў. Хварэць было сумна, чытаць не было чаго аркамя тых самых "Каласоў..." Давялося чытаць іх, і вось тады адбылося тое што адбылося - Арлову быў адкрыты зусім новы свет, свет герояў, арыстакратыі, рыцараў. Тыя вобразы якія імгненна і назаўсёды ўлюбілі будучага пісменніка і да літаратуры і да гісторыі і да Радзімы. Тады ж у БДУ Арлоў быў уражаны папулярнасцю аршанскага пісьменніка. Яго кнігі, якія яшчэ не былі выдадзены, але па частках публікаваліся ў часопісах, у машынапісным выглядзе не легальна прадавалі таксісты. Аднойчы студэнты даведаліся, што ў адной з крамаў будзе прадавацца новы зборнік Караткевіча. Цэлы курс гістарычнага факультэта збег з лекцыяў, каб заняць чаргу. Такіх чэргаў, па словах Уладзіміра Аляксеівіча, ён больш не бачыў ніколі ў жыцці. Пасля паходу ў краму студэнт Арлоў адчуваў сябе шчаслівым толькі таму, што ў краме яму хапіла кнігі.

Пасля БДУ Арлоў вяртаецца ў родны Полацк дзе працуе ў раённай газеце, тады малады чалавек піша сваё першае апавяданне. Перад тым як адправіць апавяданне ў рэдакцыі часопісаў, Уладзімір вырашыў атрымаць ацэнку дасведчанага і аўтарытэтнага пісьменніка - першы літаратурны досвед у капэрце адпраўляецца Уладзіміру Караткевічу. А праз 10 дзён Арлову прыходзіць разгорнуты адказ на 4 старонках ад Уладзіміра Караткевіча з паўнавартасным аналізам першай спробы пяра. Так Караткевіч, які ўлюбіў Арлова ў літаратуру зрабіў літаратара з яго самога.

Наступны раз пісьменнікі "сустрэліся" ўжо на пахаванні старэйшага. У гэты час Арлоў быў на радзіме сваёй жонкі. Раніцай Уладзімір Аляксеевіч паехаў у іншую вёску, за 20 кіламетраў ад жончынай, каб пазнаёміцца з адным цікавым сабе чалавекам. Менавіта новы знаёмы і сказаў Арлову, што памёр Караткевіч, а ў гэты час да жонкі прйшла тэлеграма з Мінску: "Валодзя памёр тчк Караткевіч тчк пахаванне заўтра".

Напрыканцы 80-х гадоў Арлова ўжо ўспрымалі як маладога літаратара. Тады было прынята вучыць пісьменнікаў і тлумачыць як пісаць ідэалагічна правільныя творы. На семінар па "правільнапісанню" для маладых пісьменнікаў Арлоў прыехаў у Ляўкі. тут перад творцамі выступаў, у тым ліку, адзін з аршанскіх партыйных чыноўнікаў. Пасля яго праграмнай прамовы, Арлоў высунуў прапанову, каб перайменаваць вуліцу Касманаўтаў у Оршы ў вуліцу Караткевіча, бо менавіта на гэтай вуліцы пісьменнік і жыў. Чыноўнік адрэагаваў рэзка: "Гэта нельга, гэтая вуліца названая ў гонар савецкіх касманаўтаў!" "Але ж касманаўты не жылі ні ў Оршы, ні ў на гэтай вуліцы - спрабаваў давесці сваю праўду Уладзімір Аляксеевіч". "Затое яны ўсе праляталі над гэтай вуліцай - парыраваў чыноўнік".

На відэа: Уладзімір Арлоў зачытвае скарочаны ўрывак са сваёй кнігі адказаў чытачам

На відэа: Уладзімір Арлоў чытае белы верш прысвечаны сваёй бабулі, якая жыла пад Оршай

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Касманаўты праляталі над Оршай

Уладзімір Арлоў распавёў пра свайго Караткевіча

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение