У Аршанскім раёне а палове на 12 ночы загарэўся дачны дом. Акрамя дому пажар зачапіў і суседні сарай. У выніку, ў доме пашкоджаны дах, столь, сцены і маёмасць. У сараі знішчаны дах.
У Сененскім раёне ў вёсцы Ліпна цалкам згарэў сарай у якім захоўвалася 3 тоны сена.
А ў вёсцы Малая Беліца Сенескага раёну ў доме вагнём пашкоджаны дах, столь, сцены і маёмасць. Дасталося і гаспадару дома - ён з апёкамі 7% цела 1-3 ступені быў дастаўлены ў бальніцу.