У ноч з 30 лістапада на 1 снежня ў Аршанскім раёне ў двухпавярховым 8-кватэрным доме загарэлася адна з кватэраў. У кватэры пашкоджана маёмасць. Суседнія кватэры не пацярпелі. Прычына пажару высвятляецца.
30 лістапада ў жылым доме адбыўся пажар у Дубровенскім раёне. На невялікай плошчы ў доме пашкоджана столь.
28 лістапада ў Талачынскім раёне атрымаў апёкі мужчына. Апёкі ён атрымаў распальваючы вадзяную калонку газавай гарэлкай. У выніку, ён змешчаны ў бальніцу з пашкоджаннем 4% цела.
Найбольш значнае здарэнне адбылося за гэтыя дні ў Оршы. Пасля супольнага распіцця алкаголю, жанчына 1980 года нараджэння у сварцы нажом ударыла мужчыну ў жывот. Меньш чым за 15 хвілін мужчына памёр. Ягонае цела было знойдзена на месцы забойства ва ўласнай кватэры. Жанчына затрымана.