12:00

+9

3 м/с

984 гПа

15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Прысуд за пагоню

02.12.2014 18:19

3053 прагляду, 16 каментароў

Жыхар вёскі Малое Бабіна асуджаны за сумна вядомыя гонкі з міліцыяй.

Чалавек, які на машыне ўцякаў ад міліцыі і аказаў ім сур'ёзны супраціў, атрымаў 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду.

Пра абставіны справы піша "СБ":

Матэрыялы крымінальнай справы больш падобныя на пераказ баевіка. Што ж здарылася той чэрвеньскай ноччу на трасе Орша-Магілёў? Разам са сваімі сябрамі п'яны М. катаўся на аўтамабілі Volkswagen Passat. Трапіўся на вочы супрацоўнікам ДАІ. Старшы памочнік пракурора Дзмітрый Варапаеў сцвярджае, што менавіта няпэўны рух аўтамабіля здаўся тады міліцыянтам падазроным. Яны запатрабавалі ад кіроўцы спыніцца. Той ірвануў наўцёкі.

Далей усё як у фільмах: выццё сірэн патрульных аўтамабіляў, некалькі кіламетраў пераследу, стрэлы па колах, навіслы на дзверцах машыны міліцыянт, якога падчас руху, дадаўшы хуткасць, адшпурнуў п'яны гоншчык ... Потым М. збіў другога супрацоўніка ДАІ і спыніўся толькі тады , калі урэзаўся ў перашкоду. Заканамерная кропка была пастаўлена ўжо каля вёскі Клін Магілёўскай вобласці.

Падчас затрымання вадзіцеля, які парушыў 11 пунктаў Правілаў дарожнага руху, міліцыянты атрымалі траўмы: ранкі, сінякі, удары. Цялесныя пашкоджанні экспертыза кваліфікавала як лёгкія.

Суд ўлічыў і тую акалічнасць, што непрацуючы віноўнік начнога надзвычайнага здарэння ўжо 5 месяцаў правёў пад вартай, гатовы выплаціць пацярпелым па 5 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, здавальняюча характарызуецца па месцы жыхарства, а таксама мае на ўтрыманні малалетняе дзіцё.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прысуд за пагоню

Жыхар вёскі Малое Бабіна асуджаны за сумна вядомыя гонкі з міліцыяй.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение