У Талачынскім і Дубровенскім раёнах 30 лістапада браканьеры забілі касулю і дзіка. Забітая касуля была знойдзена каля вёскі Заазер'е Талачынскага раёну. Але па гарачых слядах браканьераў знайсці не ўдалося. Цяпер справай зоймецца мясцовым РАУС.
У той жа дзень у Дубровенскім раёне каля вёскі Арловічы была знойдзена туша маладога дзіка з трыма вогнестрэльнымі раненнямі. У дадзеным выпадку падазраваныя таксама не знойдзены. Звычайна вінаватых у незаконным паляванні знаходзяць на месцы здарэння ці па гарачых слядах. Цяпер на тое што злачынцаў знойдуць надзеі мала.