03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-2

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

7 м/с

1006 гПа

15:00

+0

7 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Здарэнні

На мяжы большы кантроль

10.12.2014 11:28

2847 праглядаў, 3 каментара

Штодзень пад Оршай затрымліваюцца кантрабандныя грузы

Рэспубліканскія СМІ паведамляюць пра тое што Беларусь у аднабаковым парадку ўзмацніла кантроль на мяжы з Расіяй. Па факту кантроль узмоцнены не толькі на самой мяжы, але і аўтадарогах якія вядуць з Расіі да нашых гарадоў. Як вынік падвышэння пільнасці - большая колькасць затрыманых і канфіскаваных тавараў.

Так, у сярэдзіне дня 7 снежня На дарозе Дуброўна-Ляды быў затрыманы "Мэрсэдэс-Бэнц" пад кіраваннем 41-гадовага жыхара Гродненскай вобласці. Без адпаведных дакумантаў ён правозіў з Расіі рыбную прадукцыю і кандытарскія вырабы на суму больш як 87 мільёнаў рублёў.

8 снежня на той жа дарозе затрыманы "Фольксваген" пад кіраваннем 33 гадовага мужчыны. У яго канфіскавана 3.292 кілаграмы рыбнай прадукцыі і 675 кілаграмаў полуфабрыкатаў. Агулам канфіскаваны груз ацэнены на суму 55 мільёнаў рублёў.

У той жа дзень на Алімпійскай трасе (М1) каля вёскі Хлюсціна быў затрыманы магілеўчанін, які перавозіў 400 літраў дызельнага паліва.

Днём 9 снежня ў Ліозненскім раёне быў затрыманы жыхар Аршанскага раёну на аўтамабіле "Газ". Без патрэбных дакумантаў ён перавозіў 11 цялтаў. Па словах затрыманага ён ведаў, што Дубровенскі раён патрулюецца мацней чым звычайна і паехаў праз Ліозна. Асноўнае парушэнне якое яму прад'яўляецца - адсутнасць ветэрэнарнага пасведчання для жывёлы.

Вечарам таго ж чысла на трасе М1 каля вёскі Засценкі Дубровенскага раёну затрыманы гамельчанін, які перавозіў 900 літраў дызельнага паліва.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На мяжы большы кантроль

Штодзень пад Оршай затрымліваюцца кантрабандныя грузы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение