Нагадаем, што 7 снежня ў нядзелю, калі ў вясковай Магераўскай краме РайПО быў выходны, яна загарэлася. Пажар адбыўся прыблізна а 20-00. У аднапавярховай драўлянай гандлёвай хаце 1965 года пабудовы былі знішчаны дах, столь, тавар, пашкоджаны сцены.
Сёння адпаведныя службы разглядаюць дзве версіі прычыны пажару: парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і наўмысны падпал.