Вечарам дванаццатага снежня ў Талачынскім раёне адбыўся пажар ў лазні. У гэты ж вечара у Оршы загарэўся прыватны дом. Аршанскі пажар скончыўся трагічна, калі ратавальнікі змаглі ўвасці ў памяшканне, то знайшлі цела гаспадара дома.
Трагедыяй ледзь не скончылася дарожна-транспартнае здарэнне ў Оршы. Раніцай 11 снежня каля крамы Дафіна (Молакава, 15) пажылая жанчына патрапіла пад колы аўтамабіля "Мэрсэдэс-Бэнц 190". Жанчына была траўміравана. ДАІ аршанскага раёну звяртаецца да ўсіх сведкаў здарэння з просьбай звязацца з супрацоўнікамі міліцыі па тэлефонах: 216-55-79 (МТС), 44-48-48 або 102.
Яшчэ пра адно зджарэнне з транспартам паведамляе прэс-служба МУС - 7 снежня з гаража гаспадара быў скрадзены аўтамабіль Пежо-806, нумар 5106 ВА-2 2001 года выпуска. Аўтамабіль вышукваецца.