09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Беларусь, Культура

Выданне пра род Астрожскіх

17.12.2014 19:22

3164 прагляду, 0 каментароў

На Ровеншчыне прэзентаванае выданне пра род канстанціна Астрожскага.

У Астрожскай акадэміі прэзентавалі навукова-папулярнае выданне "Князі Астрожскія". Прэзентацыя выдання "Князі Астрожскія» адбылася пры ўдзеле аднаго з аўтараў, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Кіева-Магілянскай акадэміі Ігара Цясленка, галоўнага рэдактара выдавецтва "Балтыя-Друк" Віргініюса Строля і рэктара Нацыянальнага ўніверсітэта "Астрожская акадэмія", прафесара Ігара Пасечніка.

Сёлета беларусы, украінцы і літоўцы святкавалі 500-годдзе перамогі ў бітве пад Воршай, у якой аб'яднанае войска Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з князем Канстанцінам Астрожскім перамагло войска Маскоўскага царства. Аднак выданне кнігі "Князі Астрожскія" прымеркавана не толькі гэтай падзеі, але і звязана з іншымі прадстаўнікамі роду, якія займалі высокія адміністрацыйныя і ваенныя пасады. У прыватнасці, яны вядомыя сваёй мецэнацкай дзейнасцю, бо па ініцыятыве князя Васіля-Канстанціна Астрожскага была створана першая вышэйшая навучальная ўстанова ва Ўсходняй Еўропе - Астрожская акадэмія, і ўпершыню выдадзеная Біблія на царкоўнаславянскай мове.

- Радавод князёў Астрожскіх здзіўляе не толькі цяперашнія, але і будучыя пакаленні, бо з іх дзейнасці і біяграфій выцякаюць усё новыя і новыя ключавыя старонкі. Дзякуючы карэктуры кніга лёгка чытаецца, а ўдалыя ілюстрацыі па-асабліваму ўзмацняюць тэкст, - заўважыў Ігар Пасечнік, яго словы прыводзіць "Новини Рівного".

Па словах Віргініюса Строля, мэта гэтага выдання - распавесці свету пра Ўкраіну, бо Ўкраіну ведаюць толькі па казацтве і Шаўчэнку, а яна багатая і на цікавых асобаў. Значыць, больш стане вядома і пра Беларусь.

- Ілюстрацыі ў выданні ў асноўным унікальныя, ніколі раней ва Ўкраіне не публікаваліся. Гэта ілюстрацыі з прыватных калекцый, з замежных архіваў. Гэта фатаграфіі месцаў памяці князёў Астрожскіх. Падчас працы высвятляліся такія біяграфічныя звесткі, звязаныя з князем Астрожскім, пра якія да гэтага часу няма спецыяльных навуковых артыкулаў, - адзначыў Ігар Цясленка.

У выданне былі прыцягнутыя гістарычныя дакументы і архіўныя матэрыялы, сабраныя ў 26-ці музеях Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Гістарычныя даследаванні ілюструюць амаль 800 фотаздымкаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выданне пра род Астрожскіх

На Ровеншчыне прэзентаванае выданне пра род канстанціна Астрожскага.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение