Пасярод дня, каля дома ахвяры мужчына абрабаваў 36-гадовую жанчыну. Злачынца напаў на ахвяру і з прымяненнем фізічнай сілы выхапіў з рук торбу. У торбе знаходзілася 400 тысяч рублёў, 10 даляраў, мабільны тэлефон, банкаўская картка, ключы і асабістыя рэчы. Падазраваны затрыманы.
У вёсцы Расасна Дубровенскага раёну 14 снежня адбыўся пажар у лазні якая належала пенсіянерцы 1927 года нараджэння. Лазня знішчана цалкам, прычына пажару высвятляецца.