Лядовую арэну нашага гораду цырк наведаў з праграмай "Вялікі Венгерскі цырк". Прадстаўленне сапраўды пакінула вельмі добрыя эмоцыі. Прадстаўнік самай старажытнай цыркавой дынастыіі Еўропы Рыкардо Такач вывеў у гэты дзень на манеж коней, зебраў, поні і абяцаную бегемоціцу Чычаліну. Пабачыўшы непаваротліцую зорку цырка перапоўненая глядацкая заля ахнула і грымнула апладысментамі. Вельмі яскравым быў выступ групы акрабатаў, клоуны забаўлялі прысутных выцягваючы гледачоў з першых шэрагаў на манеж, або гуляючы з гледачамі проста на трыбунах лядовага палацу. Адчуць эмоцыі цыркавога прадстаўлення, якое прайшло ў нашым горадзе 21 снежня вы можаце паглядзеўшы прапануемае відэа.
На фота: парад-алле
На фота: дрэсіроўшчык Рыкарда Такач
На відэа: выступ жанглёра
На відэа: Рыкардо Такач і танцуючыя поні
На відэа: клоунскі дуэт
На відэа: Рыкардо Такач з верблюдамі і зебрамі
На відэа: Рыкардо Такач з чацьверкай коней
На відэа: эфектнае трыё
На відэа: выступ акрабатаў
На відэа: бегемоціца Чычаліна