Усяго на конкурс паступіла больш за тры дзясяткі прац - вершаў, эсэ, у той ці іншай ступені звязаных з тэматыкай Аршанскай бітвы. Спецыяльнае журы вызначыла пераможцаў. Імі сталі Томаш Воўк, Анатоль Зэкаў і Дзяніс Бурко з Мінску, Вячаслаў Кукабака з Маладзечна і Аляксандр Шынкевіч з Барані. Апошні прыслаў на конкурс цэлую навуковую працу - краязнаўчае даследванне тэрыторыі меркаванага месца Аршанскай бітвы.
Усе пераможцы атрымалі прызы - настольныя гульні "Аршанская бітва - 1514". Гуляць можна па 2, 4, ці 6 чалавек за войска ВКЛ, альбо за маскоўскае войска.
Акрамя таго, лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу можна прачытаць на нашым сайце тут. Мяркуем у будучым выдаць іх адмысловай брашурай.
На фота: Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч - пераможца конкурсу з атрыманым прызам