Некалькі расійскіх сем'яў прыехалі ў наш горад каб адсвяткаваць новагоднія святы - такі сюжэт рэпартажа тэлеканала СТВ, які выйшаў 3 студзеня ў эфіры навінаў. Шматдзетная сям'я Старадуброўскіх - галоўныя героі рэпартажа тлумачаць свой выбар эканамічнымі прычынамі - адпачынак у Беларусі для расіянаў каштуе не дорага, а Орша зручная ў транспартным плане. Старадуброўскія не адзіная сям'я расіянаў якая спынілася ў гэтыя дні ў турыстычна-аздараўленчым комплексе "Орша".
Не толькі Орша папулярная ў гэтыя дні ў расійскіх турыстаў. Задоўга да святаў у Расіі вельмі актыўна рэкламаваліся навагоднія туры па ўсохдняй Беларусі з заездам у музей Янкі Купалы ў Ляўках і наш горад.
Рэпартаж "Беларускія вакацыі" пачынаецца з 10 хвіліны.