Паважаныя чытачы! Перад Вамі тры фатаграфіі Оршы, зробленыя падчас нямецкай акупацыі ў 1941-1944 гадах.
Просім назваць, дзе знаходзяцца гэтыя месцы ў Оршы сучаснай. Адказы накіроўвайце па электроннай пошце [email protected] і пры гэтым не забудзьцеся пакінуць кантактныя дадзеныя, як з Вамі можна будзе звязацца для ўручэння прыза. Калі ласка ўлічыце, што нават правільныя адказы, але не высланыя па электроннай пошце, а пакінутыя ў выглядзе каментароў да гэтага матэрыялу, ацэненыя не будуць. Пераможцам будзе прызнаны першы ўдзельнік, што даслаў правільны адказ. Конкурс будзе доўжыцца да 19 студзеня ўключна.
Жадаем поспехаў!
Ваш http://orsha.eu